"У Ракаў цераз Кракаў"

Пачуў неяк ад жонкі такую прымаўку, на расейскай мове. У відавочным значэнні памылковага выбару далёкага і заблытанага шляху замест простага да нейкай асягальнай мэты.
Мне здавалася, што гэты выраз павінен быць вядомы і ўжываны дзесьці ў літаратуры.
Але ў інтэрнэце знайсьці прыкладаў ужываньня не ўдалося. Ці то сапраўды выраз пісьмова не зафіксаваны, ці то дрэнна шукаў. Напэўна, другі варыянт :)

Слоўцы

Слоўцы з дзяцінства, для памяці.

Разгірэчыўся - не зашпіліў паліто і бегае па вуліцы, рызыкуючы прастыць. Дарослыя ў адпаведных выпадках так казалі пра нас, дзяцей.
Пявун - певень.
Казламі - звалі ў нас конікаў.
Хмурамі - хмары.
Шапкай-марынаркай дзед зваў нейкую летнюю кепку ці барэт. Толькі дарослым, праз Я.Брыля,  даведаўся, адкуль слаўцо :)
Цвіргун - берасцянка (=зяблік).
Чашчэвік - грыб падбярозавік.
Плашчадка - трактарны прычэп.
Гнушка - адмысловая дошка, калі не блытаю, нейкім чынам ужываная падчас разборкі заколатага кабана.

Баўдаліна

Янкі пры двары караля Артура
Паліттэхнолаг пры двары імператара Фрыдрыха Барбаросы.

Набліжэньне ідэальнага газу

У малекулярнай фізіцы для спрашчэньня газ лічаць ідэальным.
Гэта азначае, што часцінкі не ўзаемадзейнічаюць, а носяцца ў вакууме па прамой лініі, кожная сама па сабе. Толькі раз-пораз адбываюцца сутыкненьні, якія вымушаюць іх зьмяніць хуткасьць і напрамак руху. І так - да наступнага сутыкненьня.
Тако ж і людзі і гдзе зродзіліся і ускормлены суть по Бозе у сучасным сьвеце імкнуцца існаваць нібы ў вакууме, самі па сабе і незалежна ад усяго. Наіўны імператыў "ніхто нікому нічога не вінен" ёсьць кароткая фармулёўка гэтага імкненьня.
Але ж, даражэнькія, хочацца таго ці не, гравітацыйнае і электрамагнітнае палі тканка сацыяльных адносін існуе незалежна ад таго, хочаце вы таго, ці не. Такшта кожны шмат чаго і ўсім шмат каму вінен.

Лакалізацыя - цэнтр.

"Возьле філармоніі, - ён тут сядзіць, бараду падпёр, - з правай стараны я стаю."
(Нейкі мужык па тэлефоне тлумачыў, дзе яго шукаць. Ён, калі што, пра помнік Я.Коласу на аднайменнай плошчы у цэнтры Менска :)

О так от

1. Гора тым, якія ставяць несправядлівыя законы і пішуць жорсткія пастановы,
2. Каб адхіліць бедных ад правасудзьдзя і пазбавіць правоў маламоцных з народу Майго, каб удоваў зрабіць здабычаю сваёю і абрабаваць сіротаў.
3. І што вы будзеце рабіць у дзень пакараньня, калі прыйдзе пагібель здалёку? Да каго ўцечаце па дапамогу? і дзе пакінеце багацьце вашае?
(Ісая 10:1-3)

Міхась Стральцоў ў школе і дома

Некалі, яшчэ школьнікам, жывучы летам на вёсцы у бабулі, ад няма чаго рабіць лазіў па этажэрцы з кніжкамі і знайшоў адну, невядомага мне аўтара, якога у школе не праходзілі. Нейкага Михася Стрельцова, на расейскай мове. Пагартаў крыху, ўчытаўся – і быў уражаны. Хоць настрой ад прачытанага быу маркотны, але кінуць, закрыць кніжку, ня мог - як зараз помню, чытаў «Адзін лапаць, адзін чунь».
А неяк у апошнія гады выпадкова патрапіў на школьную хрэстаматыю па літаратуры. Што ж гэта робіцца на зямлі -  Міхась Стральцоў, «Смаленне вепрука». О так от. А я, дурань, падазраваў, што там зараз адны чаргінцоўскія шэдэўры асталіся.

Бел.літ.

Неяк зьнянацку падумалася.
Школьны курс беларускай літаратуры павінен быў выклікаць у вучняў фрустрацыю.
Можа быць, ў гэтым было ягонае асноўнае прызначэньне.